Каля магілёўскай Ратушы могуць паставіць бюст расійскага цара
Дата: 05/07/2009
Рубрыка: Магілёў


Маскоўскія ўлады падораць Магілёву бронзавы бюст Мікалая II.

У 1915-1917 гг. ў горадзе была стаўка вярхоўнага галоўнакамандуючага - імператара. Менавіта з Магілёва ён выехаў, каб страціць падчас рэвалюцый пасад і жыццё.

Цяпер магілёўскія ўлады вырашаюць, дзе размясціць падарунак. Разглядаюцца варыянты: на гарадскім вале, дзе знаходзілася стаўка, каля Ратушы, у краязнаўчым музеі альбо ў адным з гарадскіх сквераў.

Найбольш супярэчлівым, паводле неакторых гісторыкаў, быў бы варыянт размяшчэння царскага бюста ля Ратушы: менавіта расійскія імператары скасавалі Магдэбургскае права і разбурылі Ратушы як сімвал мясцовага самакіравання на тэрыторыі Беларусі. Праўда, акурат магілёўскую Ратушу разбурылі ўлады Беларусі ў 1957 г.

Мікола ЗАРЭЦКІ, «Еўрарадыё»



Гэта артыкул з сайта Журналісты за гістарычную спадчыну. Ximik.Info
http://spadchyna.ximik.info

Спасылка на гэты артыкул:
http://spadchyna.ximik.info/modules.php?name=News&file=article&sid=552