Гомельскі палац могуць уключыць у Спіс Сусветнай спадчыны ЮНЭСКА
Дата: 11/08/2009
Рубрыка: Гомель


Прадстаўнікі нацыянальных камісій па справах ЮНЭСКА Беларусі, Расіі ды Ўкраіны сустракаюцца 29 ліпеня ў Гомелі. Яны абмяркуюць праекты-прэтэндэнты на ўключэнне ў Спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЭСКА.

Як адзначае БЕЛТА, найперш будзе разглядацца кандыдатура Гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Цікавасць да гэтага аб'екта з боку ЮНЭСКА з'явілася ў 2003 годзе.

Тады эксперты міжнароднай арганізацыі пры ўдзеле спецыялістаў Міністэрства культуры Беларусі ды мясцовай улады наведалі аб'екты гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ў Гомелі.

На цяперашні час палацава-паркавы ансамбль — помнік гісторыі, архітэктуры, культуры і прыроды — аднесены да прыярытэтных нацыянальных аб'ектаў. Пастановай Савета Міністраў Беларусі яму нададзены статут вышэйшай гісторыка-культурнай каштоўнасці.

«Еўрарадыё»



Гэта артыкул з сайта Журналісты за гістарычную спадчыну. Ximik.Info
http://spadchyna.ximik.info

Спасылка на гэты артыкул:
http://spadchyna.ximik.info/modules.php?name=News&file=article&sid=622