Віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Аляксандар Касінец у выступе перад дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў паабяцаў: да 2010 году Беларусь прыцягне больш за 4 мільёны замежных турыстаў. Дзеля гэтага, паводле чыноўніка, за тры гады будзе пабудавана 700 турыстычных аб’ектаў.