Калі едзеш Быхавам, падаецца, што ўсё будаўніцтва тут спынілася яшчэ ў 1970-я. Разам з тым горад утульны. Ці ён такі заўжды, ці рыхтавалі да візыту Лукашэнкі? Замак — адразу пры заездзе ў горад за мастом праз Дняпро. З усіх бакоў аточаны навюткім плотам, пастаўленым пару дзён таму з нагоды згаданага візыту.