Ёсць у Беларусі гістарычныя месцы, дзе амаль нічога не нагадвае пра значнасць былых падзеяў, пра жыццё, якое кіпела тут стагоддзі таму, пра змрочныя тайны і старадаўнія легенды. Час і чалавечая нядбайнасць робяць сваю справу, разбураюцца сівыя муры, знікаюць назаўжды курганы і паркі.