Медыя-кампанія «Журналісты за гістарычную спадчыну» арганізавана Грамадскім аб’яднаннем «Беларуская асацыяцыя журналістаў».
Мэта кампаніі — прыцягнуць увагу грамадства да праблемы захавання, рэстаўрацыі і аднаўлення гісторыка-культурных аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі.
У гістарычную спадчыну нашай краіны ўваходзіць шмат храмаў, замкаў, палацаў і сядзібаў у розных кутках Беларусі. Шмат з іх прыходзяць у заняпад з-за адсутнасці ўвагі, а некаторыя, наадварот, пакутуюць ад «залішняй актыўнасці», якую праяўляюць уладныя структуры. У адных месцах улады папросту зносяць гістарычныя часткі гарадоў (Гродна), у іншых робяць «еўрарамонты» замест рэстаўрацыі (Полацк, Мір).
У той жа час наша дзяржава дэкларуе імкненне да развіцця турызма як адну з першачарговых мэтаў развіцця краіны. Тыя помнікі архітэктуры, якія сёння застаюцца па за ўвагай грамадства і папросту «паміраюць» без дапамогі, маглі б стать сапраўднымі турыстычнымі пэрлінамі. Дзіўныя па сваёй прыгажосці Косаўскі ці Любчанскі замак, палац Валовічаў у Свяцку, сядзіба Агінскіх у Залессі і шмат іншых выбітных мясцінаў маглі б прывабіць турыстаў з усіх куткой Беларусі і з-за мяжы. Гэта прынесла б рэальныя даходы дзяржаве.
Мы, арганізатары медыя-кампанія «Журналісты за гістарычную спадчыну», не жадаем, каб Беларусь ператварылася ў краіну без мінулага.
Сябры Грамадскага аб’яднання «Беларуская асацыяцыя журналістаў» звяртаюцца да ўсіх асобаў і ўстановаў з заклікам наладзіць адкрыты грамадскі дыялог па пытаннях захавання гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.